Казлоў супраць Статкевіча: з АГП са скандалам выключылі кіраўніка Гродзенскай філіі

У пачатку жніўня Палітрада АГП прыняла рашэнне выключыць з сваіх шэрагаў Мікалая Саляніка, які ўзначальваў Гродзенскую абласную структуру партыі, n*.by.

Рэч у тым, што ў 7 ліпеня Салянік быў абраны гродзенскім кіраўніком незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Кіраўніцтву АГП такое сумяшчэнне пасадаў не спадабалася. Яны паставілі перад спадаром Салянікам выбар: альбо з намі, альбо з БНК. Партыец абраў кааліцыю.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка АГП Мікалай Казлоў кажа, што Салянік парушыў статут партыі. «Ён не можа займаць адначасова кіруючую пасаду ў іншай арганізацыі», — кажа Казлоў.

Сам Салянік гаворыць, што гэтае рашэнне супярэчыць і статуту, і здароваму сэнсу. Маўляў, гэта не партыя, а кааліцыя. «Партыя павінна супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі сіламі, якія стаяць за перамены», — сказаў гродзенскі актывіст.

Па словах Саляніка, супраць ягонага выключэння выступалі прадстаўнікі гомельскай і брэсцкай абласных арганізацый. «Самых масавых», — удакладняе мужчына.

«Не спадабалася гэта в.а. кіраўніка партыі, — гаворыць Салянік. — Кіраўніком ён ніколі і не будзе. Хай зробяць хаця б столькі, колькі Гродзенская абласная арганізацыя зрабіла. Я ведаю, што ўжо падаў заяву аб выхадзе з АГП Анатоль Мышкевіч, будуць яшчэ некалькі хлопцаў».

Мікалую Саляніку 65 гадоў, ён родам з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў аграномам у Гродзенскім раёне. Быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Гродзенскага райвыканкама, дырэктарам птушкафабрыкі, дырэктарам калгаса. Цяпер пенсіянер. Неаднаразова затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025