Навіны

«Дае надзею». Выстава World Press Photo адкрылася ў Гродне

У «Цэнтры гарадскога жыцця» 8 жніўня прэзентавалі фотаздымкі, якія перамаглі ў фотаконкурсе World Press Photo. Яны расказваюць пра сацыяльныя, экалагічныя, палітычныя праблемы ўсяго свету. Гродна — адзіны горад у Беларусі, дзе можна пабачыць выставу.

Выстава паказвае вынікі штогадовага конкурсу «Сусветнае прэс-фота», які сёлета ладзіцца 62-гі раз. Конкурс адзначае прафесійных фатографаў за найлепшыя кадры — асобныя здымкі або серыі, — зробленыя імі на патрэбу візуальнай журналістыкі ў папярэднім годзе.

Сёлета 4738 фатографаў з 129 краінаў падалі на конкурс 78 801 фатаграфію. Візуальныя гісторыі ацэньваюцца паводле наступнага крытэру — дакладнае, сумленнае і пераканаўчае адлюстраванне нашага свету. Працы мусяць адпавядаць нормам этыкі, а фота пераможцаў праходзяць строгую праверку на праўдзівасць. Гэта гарантуе дакументальную дакладнасць сцэнаў, сведкам якіх зрабіўся фатограф.

 — Гэта пачалося як міжнароднае спаборніцтва для людзей, якія працуюць у журналістыцы. У першы год на конкурс прыслалі 300 фотаздымкаў. Сёлета мы атрымалі 80 000 фатаграфій. Арганізацыя трошкі вырасла, — жартуе куратарка і менеджарка праекту з Нідэрландаў Санэ Схім ван дэр Люф.


Гісторыі, якія маюць значэнне: «Сусветнае прэс-фота — 2019» (World Press Photo) пакажуць у Гродне


Яна адзначыла некалькі гісторый. Па-першае, фотаздымак пераможцы сёлетняга конкурса, якім стаў Джон Мур. Фатаграфія адлюстроўвае праблемы мігрантаў. На здымку мы бачым дзяўчынку, якая плача, пакуль памежнік абшуквае яе маці. А няма людзей, якіх бы не кранаў дзіцячы плач, кажа Санэ Схім ван дэр Люф.

Куратарка асобна адзначыла гісторыі пра жанчын, зробленыя жанчынамі. Фотажурналістыка ва ўсім свеце была пераважна мужчынскай прафесіяй, але зараз усё больш жанчын прыходзіць у яе. Адна з такіх гісторый расказвае пра жанчын у Іране, якім не дазваляюць хадзіць на футбольныя матчы. Таму яны перапранаюцца ў мужчынскае адзенне, каб паглядзець футбол. Цікава і тое, што фатографцы, каб зрабіць здымкі, таксама трэба было пераапрануцца ў мужчыну.

Самыя сумныя — фатаздымкі, якія расказваюць пра стан навакольнага асяроддзя. Але адна з іх дае надзею. Гэта гісторыя пра фламінга Боба. Боб заляцеў у вакно гатэля і зламаў крыло. Яго маглі ўсыпіць, але вылечылі, і цяпер ён вучыць мясцовых жыхароў абараняць дзікую прыроду. «Калі ў вас будзе смутак, схадзіце да фламінга і адчуйце надзею, што мы можам штосьці зрабіць і штосьці змяніць», — кажа Санэ Схім ван дэр Люф.

 — Выстава шмат год ладзілася ў Мінску. У мінулым годзе мы вырашылі зрабіць неверагоднае - паспрабаваць выехаць у рэгіёны. Нам вельмі спадабалася. Гародня — фактычна адзіны абласны цэнтр, які мае добрую прафесійную пляцоўку, якая адпавядае ўсім стандартам для такіх выставаў. Мы з задавальннем паехалі б у іншыя абласныя цэнтры, калі б знайшлі людзі, якія дапамаглі б з арганізацыяй і пошукам адпаведнага месца, — кажа Юлія Дарашкевіч, беларуская арганізатарка World Press Photo. А сталіца і так перакормлена мерапрыемствамі.

Сыходзячы з размоваў на выставе, гродзенцы палічылі некаторыя здымкі занадта змрочнымі. А таксама задаваліся пытаннем, ці могуць здымкі з Беларусі атрымаць прыз на такім конкурсе.

 — Чаму гэтая выстава павінна быць цікавай не толькі для фатографаў і журналістаў?

 — Таму што гэта выстава не проста фатографаў для фатографаў. Фатограф, калі здымае нейкую з’яву, нейкую падзею, ставіць задачу расказаць пра яе свету. Працы фатографаў расказваюць нам пра падзеі, з’явы, працэсы, якія адбываюцца па ўсім свеце. І тут настолькі разнапланавыя тэмы, ідэі, што, мне падаецца, любому чалавеку хоць нешта адгукнецца, — кажа Юлія.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025