Журналіст з Бярозаўкі Юрась Дзяшук прайшоўся ўздоўж Нёмана і паглядзеў, што за сабой пакідаюць на беразе рыбакі.
Ён сабраў смецце на 10 метрах і вынікамі падзяліўся ў facebook. Гэта менавіта рыбацкія «адкіды»: катушкі ад лескі, кантэйнеры ад нажывак, пакункі ад прыкормак.
«Дык вось хачу вам сказаць, сябры мае рыбаловы, калі аднойчы прыйдзе такі час і вы больш ніколі не ўбачыце ў Нёмане рыбы, у гэтым будзе і ваша самая непасрэдная віна», — папярэджвае мужчына.
У каментарах да допіса людзі адзначаюць, што хоць рыбакі зазвычай абураюцца некультурнасцю іншых адпачывальнікаў, 80% смецця пакідаюць на беразе менавіта яны.