8 жніўня кіраўнік Упраўлення па працы і занятасці Гродзенскага гарвыканкама сустрэўся з гродзенцам Аляксеем Лук’янчыкам, які хоча зрабіць аўтакурсы даступнымі для людзей з інваліднасцю.
У чэрвені Аляксей Лук’янчык стварыў петыцыю, каб у горадзе з’явілася магчымасць навучыцца кіраваць аўтамабілем для людзей з інваліднасцю. Пакуль такія курсы ёсць толькі ў Мінску.
«У цэлым радасная карціна атрымліваецца, — распавядае Аляксей. — Цяпер гэта пытанне на кантролі ў гарвыканкаме і ў мэра. У нас ёсць надзея, што пытанне вырашыцца паспяхова».
Ва Упраўленні па працы і занятасці адзначылі што ўласную машыну для аўтакурсаў горад набыць не можа, але яны будуць прапаноўваць Міністэрству аўтатранспарта набыць такія аўтамабілі, а таксама прапануюць ідэю з адзінай машынай для усёй краіны, якая ў пэўны перыяд будзе знаходзіцца ў тым ці іншым рэгіёне.