Учора ў Мастоўскім раёне адбылося сутыкненне, у якім пацярпела двухгадовая дзяўчынка. Каля 18 гадзін 24-гадовы хлопец на “Аўдзі” рухаўся па другаснай дарозе з боку вёскі Суховічы. У гэты час па аўтадарозе “Парэчча – Слонім” з боку Гродна ехала 28-гадовая дзяўчына на “Хондзе”. Вадзіцель “Аўдзі” пры выездзе на галоўную не прадаставіў перавагі “Хондзе” і ў выніку яны сутыкнуліся. Дарэчы, малады хлопец купіў аўтамабіль зусім нядаўна, паведамляе ДАІ Гродна.
У “Хондзе” на пярэднім пасажырскім сядзенні ў дзіцячым крэсле знаходзілася дачка дзяўчыны. Ад аскепкаў шкла люка яна атрымала траўму – рэзаная рана шыі. Пасля чаго дзяўчынка 2017 года нараджэння была шпіталізаваная.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.





