7 жніўня прыблізна 23:55 на скрыжаванні вуліц Паповіча і Савецкіх памежнікаў сутыкнуліся Mercedes і Ford. Mercedes ударыў Ford у левы бок, ад чаго аўтамабіль вынесла на тратуар, Ford спыніўся паблізу начны аптэкі. Дзяўчаты з Ford былі п’яныя, піша AutoGrodno.by.
Як паведаміў “АвтоГродно” чытач Арцём, які падзяліўся фотаздымкамі, у аўтамабілі Ford знаходзіліся дзве дзяўчыны. Іх павезлі на аўтамабілі хуткай дапамогі.
– Па выпадковасці я знаходжуся ў траўмапункце. І хто вы думаеце тут? Гэтыя дзве дзяўчыны. Дзве ў г*** п’яныя. Міліцыя супакойвае, – напісаў у суполцы “АвтоГродно” карыстальнік Дзяніс у гадзіну ночы.
– У аўтамабілі Форд былі дзве дзяўчыны ў нецвярозым стане. Можа і не толькі алкаголь. Выклікалі ДАІ да аварыі, бо дадзеныя дамы селі ў аўто ў неадэкватным стане, ламілі нагамі дзверы дамафона, – дадала ў групе Марта.
У ДАІ Гродна паведамілі, што за некалькі хвілін да ДТЗ у дзяжурную частку паступіла паведамленне аб тым, што за рулём аўтамабіля Ford, як мяркуецца, нецвярозы кіроўца. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аператыўна выбылі на агучаны маршрут, аднак не хапіла лічаных хвілін, каб распачаць якія-небудзь дзеянні па затрыманню кіроўцы.










