Двухгадзінны канцэрт-медытацыя ад маскоўскага гонг-майстра Ігара Мельнікава прайшоў у адным з двароў па вуліцы Свярдлова. Яго слухачамі сталі каля 20 чалавек.
Музыкант выкарыстаў гонгі, тыбецкія чары і іншыя архаічныя інструменты. Яны быццам дазваляюць дакрануцца да прыроды і яе гукаў.
Ігар прыехаў у Гродна да сяброў і спачатку хацеў выступіць у кватэры для сваіх, але з-за малой плошчы канцэрт перанеслі ў панадворак дома. Там слухаць маскоўскага гонг-майстра маглі ўсе жадаючыя.
https://www.instagram.com/p/B032VjdoA0p/
Старажытныя містыкі лічылі, што гук металічнага дыска перадае чалавеку ўніверсальную жыццёвую энергію, гарманізуе яго цела і душу, пазбаўляючы ад страху смерці, вяртаючы да радаснага светаўспрымання. Лічылася, што гукі гонга, уваходзячы ў рэзананс з усімі органамі, лечаць іх і спрыяюць рэгенерацыі клетак арганізма.