Калі вам ужо споўнілася 18 гадоў, вы хочаце стаць часткай вялікай музычнай падзеі гэтай восені, прыняць удзел у арганізацыі аднаго з самых маштабных OpenAir, атрымаць досьвед камунікацыі з гасцямі і медыя, завесці новыя карысныя знаёмствы — тады спяшаецеся запоўніць анкету на сайце фестывалю.
7 верасня горад Ліда на дзень стане пляцоўкай для сапраўднага музычнага шаленства — юбілейнага LIDBEER-2019.
Чым вы зможаце дапамагчы?
- Сустракаць гасцей і выдаваць уваходныя бранзалеты
- Арганізаваць зону паркоўкі
- Інфармаваць аб размяшчэнні лакацый на фестывалі
- Дапамагаць на фудкорце і зонах забаваў
- Удзельнічаць у працы з журналістамі
Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня на сайце lidbeer.by.
LIDBEER па праву называюць самым маштабным фэстам краіны: у мінулым годзе яго наведалі больш за 130 тысяч гасцей. У гэтым годзе арганізатары фестывалю ААТ «Лідскае піва» здзівяць рэкордным лайн-апам. На сцэне гала-канцэрту выступяць сем гуртоў: «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», «АГОНЬ». Хэдлайнеры LIDBEER-2019 — «Элджей» і культавыя рок-гурты «СПЛИН» і «ЧАЙф».