З сярэдзіны жніўня ў доме на Акадэмічнай, 14 адкрыецца букіністычны салон «Зялёная лямпа». У салоне можна будзе здаваць кнігі на ацэначную камісію з наступным продажам, распавёў уладальнік Сяргей Сінілаў.
«Апошняя букіністычная паліца ў Гродне зачынілася ў 2016 годзе на вуліцы Гарнавых. Мой салон прыватны. Будзем прымаць на камісію, будзе буккросінг, гандаль па заказах і кнігаабмен. Яшчэ я планую стварыць на базе салона пераплётную майстэрню, бібліятэку на гадзіну і інтэлект-клуб з пастаяннымі членамі, якія будуць збірацца ў пэўны дзень. Але ўсё гэта будзе рэалізоўвацца паступова. Цяпер галоўная задача — адкрыцца», — распавёў Сяргей Сінілаў.
З 9 жніўня ў салоне гатовыя будуць прымаць кнігі. Звязацца з салонам і яго ўладальнікам можна па тэлефоне: +375 25 5 428 408.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…