З сярэдзіны жніўня ў доме на Акадэмічнай, 14 адкрыецца букіністычны салон «Зялёная лямпа». У салоне можна будзе здаваць кнігі на ацэначную камісію з наступным продажам, распавёў уладальнік Сяргей Сінілаў.

«Апошняя букіністычная паліца ў Гродне зачынілася ў 2016 годзе на вуліцы Гарнавых. Мой салон прыватны. Будзем прымаць на камісію, будзе буккросінг, гандаль па заказах і кнігаабмен. Яшчэ я планую стварыць на базе салона пераплётную майстэрню, бібліятэку на гадзіну і інтэлект-клуб з пастаяннымі членамі, якія будуць збірацца ў пэўны дзень. Але ўсё гэта будзе рэалізоўвацца паступова. Цяпер галоўная задача — адкрыцца», — распавёў Сяргей Сінілаў.

З 9 жніўня ў салоне гатовыя будуць прымаць кнігі. Звязацца з салонам і яго ўладальнікам можна па тэлефоне: +375 25 5 428 408.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life