Гродзенская міліцыя шукае падазраванага ў здзяйсненні цяжкага злачынства.

Паводле версіі праваахоўнікаў з 4 па 5 жніўня ён распіваў спіртное з сужыцелькай, завязалася сварка, і мужчына нанёс жанчыне шматлікія ўдары сякерай па галаве. Пасля гэтага выкапаў магілу ў чалавечы рост, але, відаць, зразумеў, што жанчына жывая, таму не стаў яе закопваць. Пацярпелай аказалі неабходную дапамогу, а месцазнаходжанне падазраванага пакуль не выяўлена.

Падазраваны — Зіноўчык Сяргей Мікалаевіч 1975 года нараджэння, на выгляд 40−45 гадоў, дзябёлага целаскладу, валасы светлы з сівізной, ёсць лобныя залысіны.

Апрануты: джемпер шэрага колеру, цёмна-сіні рукаў, з надпісам белага колеру фірмы «FILAA», джынсы цёмнага колеру з пацёртасцямі, красоўкі чорнага колеру.

На правай кісці - татуіроўка з выявай павуціння.

Міліцыя просіць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра тое, дзе знаходзіцца падазраваны, паведаміць пра гэта па тэлефоне: 8- (0152) -79−77−54 або па тэлефоне 102.