Навіны

Рамеснікі застануцца на Савецкай, але над працоўнымі месцамі трэба будзе папрацаваць

5 жніўня ў Гродзенскім гарвыканкаме рамеснікі з пешаходнай вуліцы сустрэліся з кіраўніцтвам горада. Улады абверглі інфармацыю аб тым, што рамеснікаў з Савецкай хочуць перасяліць на Чырвонаармейскую. Працоўныя месцы ў цэнтры горада застануцца, але з намётамі ім трэба будзе папрацаваць.

У гарвыканкаме распавялі Hrodna.life, што прыбіраць рамеснікаў з цэнтра горада яны не плануюць. У горада былі толькі ідэі стварыць рамесную пляцоўку на пустыры побач з былой Станіславоўскай кафлярняй на Чырвонаармейскай. Аб’ект планавалі прадаць і зрабіць побач пляцоўку для рамеснікаў, але ў бліжэйшы час аўкцыён не адбудзецца з-за адсутнасці пакупнікоў.

Нагадаем, гродзенскія рамеснікі ў першыя выхадныя жніўня пачалі збіраць водгукі пакупнікоў і подпісы за захаванне працоўных месцаў на вуліцы Савецкай. Сабраны матэрыял яны гатовыя перадаць гарадскім уладам. Таксама яны заявілі, што гатовыя паляпшаць знешні выгляд сваіх працоўных месцаў на пешаходнай вуліцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025