На планёрцы ў старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя пастанавілі правесці месячнік (з 15 жніўня па 15 верасня) па кантролі месцаў парковак у цэнтры горада і каля гандлёвых аб’ектаў.

Правераць выкананне правіл паркоўкі ў зонах дзеяння знакаў «Стаянка забароненая», «Спыненне забароненае» і «Месцы для інвалідаў», паведамляе Telegram-канал grodnoplus.

Гэтак жа камісія зоймецца несанкцыянаваным гандлем з аўтамабіляў на паркоўках.