З пачатку жніўня на вуліцы Валковіча пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва чарговага дзіцячага дома сямейнага тыпу. Каб падрыхтаваць пляцоўку, працоўныя прыбіраюць расліны: усяго 14 дрэў, якім не менш за 40 гадоў. Мясцовыя жыхары абураныя.
«Ну як так? Такія старыя вербы і каштаны, мы заўсёды імі любаваліся. Дрэвам па 40 гадоў, а цяпер іх раз – і спілоўваюць. Непарадак», – распавяла адна з жыхарак вуліцы Алена.
Раней будаўніцтвам дамоў сямейнага тыпу на Ваўковіча займалася арганізацыя “Гроднагарбуд”. Для будаўніцтва яны зносілі старыя пабудовы. Новы дом з’явіцца ў зялёнай зоне на скрыжаванні вуліц Валковіча і 1 Мая. Яго будаўніцтвам зоймецца “Гроднажылбуд”.
Для падрыхтоўкі будаўнічай пляцоўкі рабочыя “Гродназелянбуда” 5 жніўня пачалі спілоўваць дрэвы. На працы ў іх ёсць усе дакументы. Заказчык, прадстаўнік “Гроднажылбуда”, які кантралюе працы на аб’екце, распавёў, што ўборка дрэў – вымушаная неабходнасць. Пасля заканчэння работ прадпрыемства кампенсуе ўсе пасадкі. Калі не на Валковіча, то дзесьці ў іншым месцы горада.





