Зараз галерэя «У Майстра» працуе ў фармаце фірмовай салона-крамы «Макей» і выставачнай залы. У Гродне новы магазін стаў шостым у фірменнай сеткі «Макей», піша TUT.BY.
Сваю працу выставачная зала галерэі «У Майстра» пачала з выставы знакамітага мастака Беларусі, ураджэнца Гродзеншчыны, Сяргея Грыневіча — «Камасутра». Наведвальнікі салона-крамы «Макей» ў галерэі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з цікавай серыяй карцін, створанай Сяргеем Грыневічам ў апошнія гады. Іронія, сарказм, сур’ёзнае штудзіраванне натуры і вядомая мова поп-арта — лепшая нагода для знаёмства з яго творчасцю.

Выстава «Камасутра» адкрывае новы сезон сучаснага мастацтва галерэі «У Майстра». Захоўваючы першапачатковую канцэпцыю сумеснага прадстаўлення прадметаў мастацтва і рамёстваў, наведвальнікам будзе прадстаўлена таксама магчымасць набыць фірмовыя вырабы са скуры ручной працы.