Тэрыторыі «безвіза» пашырыліся, пра гэта гаворыцца ў новым Указе прэзідэнта. Змены закранулі бязвізавую зону «Брэст — Гродна». Цяпер для наведвання без віз будуць адкрыты Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Лідскі, Свіслацкі, Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці, а таксама горад Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, паведамляе grodnonews.by.
Бязвізавыя турысты цяпер могуць заставацца ў Беларусі да пятнаццаці сутак.
Тэрмін знаходжання грамадзян па «безвізе» складае тэрмін тура, замоўленага ў турфірмы. Яго могуць павялічыць пры набыцці дадатковых турыстычных паслуг. Напрыклад, дадатковых экскурсій, паслуг трансферу, медыцынскіх і іншых паслуг з абавязковым уключэннем дадатковага пражывання ў гатэлі, а таксама пражывання, напрыклад, у аграэкасядзібе. Але ўвесь тэрмін не павінен перавышаць тэрмін часовага знаходжання.