У Гродне міліцыянты затрымалі юнакоў, якія ляпілі ўлёткі супраць «закона аб адтэрміноўцы». Іх затрымлівалі чатыры амапаўцы і два супрацоўнікі ў цывільным. Пра гэта паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, піша euroradio.fm.

Юнакі правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх адпусцілі, папярэдне забраўшы ўлёткі.

«Закон аб адтэрміноўцы», які ўступіць у сілу 9 жніўня, пакідае за юнакамі толькі адну адтэрміноўку ад войска для атрымання вышэйшай адукацыі. Петыцыя супраць яго ўвядзення сабрала ў інтэрнэце больш за 10 тысяч подпісаў за адзін дзень.