Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні бязвізавых зон у заходніх абласцях Беларусі. Кіраўнік турфірмы «Зэт» Сяргей Якшэвіч у сваім фэйсбуку удакладніў, што было ў праекце ўказа, які пайшоў на падпісанне прэзідэнту.
Ці ўвойдуць у жыццё гэтыя змены, мы даведаемся толькі пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.
1.
Для індывідуальных турыстаў адкрываецца дадаткова наведванне Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
2.
Для арганізаваных груп, пры наяўнасці праграмы тура, адкрыты без візаў уся Гродзенская і Брэсцкая вобласці.
3.
Указ гэта агульны заканадаўчы акт. Працэдуры ўдакладніць пастанова Саўміна, якое выйдзе пазней.
4.
Указ павінен уступіць у сілу прыкладна ў пачатку лістапада.