Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Цудоўны Лайт шукае сабе дом

Малады, смелы і харызматычны — гэта ўсё пра яго. Будзе дбаць за парадкам на ўчастку, гучным брэхам не падпусціць і блізка нікога да дому.

Жывёлы шукаюць дом: выбірай котку або сабаку, якія вельмі хочуць з табой пасябраваць

Хлопцу ўсяго толькі 10 месяцаў. А ў ім ёсць усё, што можна толькі пажадаць! Прыгожая трохколерная афарбоўка, сур’ёзны погляд і невысокі рост (па калена). Лайт прывязаны да людзей, якія яго шануюць, паслухмяны, выдатна арыентуецца на голас. У бліжэйшы час будзе кастраваны. Аддаецца толькі ў самыя чулыя і адказныя рукі з ненадакучлівым адсочваннем яго лёсу.

+375 29 2 355 509 (Ліза)

Красавіца Ора шукае клапатлівыя ручкі

Паглядзіце ў гэтыя пацеркі-вочкі! Большай адданасці і любові вы нідзе не знойдзеце. Малая Ора марыць пра дом. Ёй каля 8,5 месяцаў. Вырасце ў статную прыгажуню сярэдняга памеру.

Жывёлы шукаюць дом: выбірай котку або сабаку, якія вельмі хочуць з табой пасябраваць

Вельмі цікавая знешнасць (дзесьці прабеглі гены эрдель-тэр'ера). Ора стане для вас выдатным сябрам і выдатнай ахоўніца. Дапытлівая і разумная. Здаровая, ад паразітаў апрацавана, прышчэпленая па ўзросце. Стэрылізаваная (не будзе ні цечак, ні шчанюкоў).

+375 44 5 836 288 (Ніка), +375 29 8 842 276 (Ірына)

Шукаю дом для маладога ката Кубіка

Кубік вельмі ласкавы і прыгожы, на спіне ў яго мармуровы малюнак. Па жыцці сарамлівы, любіць мір і сяброўства, а таксама добра паесці.

Жывёлы шукаюць дом: выбірай котку або сабаку, якія вельмі хочуць з табой пасябраваць

Вельмі вялікі, сам метыс арыентала, здаровы, да латка прывучаны, кастраваны. Каля 2,5 гадоў.

Пад пашпартные дадзеныя.

+375 29 7 816 225

Жывёлы шукаюць дом: выбірай котку або сабаку, якія вельмі хочуць з табой пасябраваць

Котачка Люсі чакае сяброў

Я маладая, рудая і па характары спакойная котачка. Сумую па любові і ласцы, прынясу ўтульнасць і спакой у ваш дом. Мне каля 2 гадоў, стэрылізавана, знаходжуся ў доміку для катоў.

+375 29 2 883 964 (Алеся)

Жывёлы шукаюць дом: выбірай котку або сабаку, якія вельмі хочуць з табой пасябраваць