У Смаргоні 32-гадовы мужчына выпіў і стаў неадэкватна паводзіць сябе на вуліцы. 29 ліпеня, а 21:30 ён прыйшоў на стаянку таксі па вуліцы Гагарына. Мужчына дастаў са штаноў падобны на пісталет прадмет і казаў, што зараз пачне страляць, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Людзі схаваліся за машынамі і паведамілі аб тым, што адбываецца, у міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі зламысніка. Аказалася, ён размахваў не агнястрэльнай зброяй, а пнеўматычным пісталетам. Стрэлам з яго таксама можна было нанесці пашкоджанні людзям.

Зараз у дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».