Беларусбанк з 1 жніўня павышае памер узнагароджанняў па аперацыях з выкарыстаннем картак фізічных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

За зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў трэба будзе плаціць 2,5% ад сумы без уліку ўзнагароджання іншых банкаў, за безнаяўны плацёж па рэквізітах, названым трымальнікам карткі ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка, — Br0,75 за кожны плацёж. За прагляд балансу па картцы ў прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў будзе брацца Br1/0,5 долара ці еўра/35 расійскіх рублёў; у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў - Br1,50/0,8 долара ці еўра/45 расійскіх рублёў.

Акрамя таго, зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, перавыпуск ў выпадку страты, выраб дублікатаў, блакаванне міжнародных картак, за карыстанне паслугай смс-абвесткі па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.