Эмілія Комар, вядоўца курсаў “Мова Нанова” з Гродна, стала гераіняй другога выпуска аўтарскага відэапраекта журналісткі Ніны Рыбік. 

Ніна Рыбік – былая галоўная рэдактарка газеты “Астравецкая праўда”. Нядаўна яна выйшла на пенсію і пакінула свой пост. Без рэдактарскай нагрузкі яна можа больш часу прысвячаць творчай журналістскай працы. Свой аўтарскі відэа-праект “Рыбны дзень” яна называе “нашым адказам Дудзю”. Гэта размовы на розныя жыццёвыя тэмы з жыхарамі Астравеччыны і ўраджэнцамі гэтых мясцін.