У Гродне на вуліцы Будзёнага кіроўца Mercedes падрэзаў гарадскі рэйсавы аўтобус і цалкам спыніўся. Падышоўшы да кіроўцы грамадскага транспарту, мужчына з Mercedes заявіў – “машына зламалася”.

Канфлікт пачаўся яшчэ на вуліцы Карла Маркса, каля Галоўпаштамта. Кіроўца аўтобуса даслаў у рэдакцыю “АвтоГродно” відэа.

На запісу відаць, што каля з’езду на вуліцу Будзёнага кіроўца Mercedes спрабуе ўстаць у другі шэраг. У гэтым месцы такое здараецца: паласа для павароту направа часта запаўняецца грамадскім транспартам і кіроўцы легкавікоў спрабуюць аб’ехаць затор.

Так ці інакш, Mercedes не змог уклініцца перад аўтобусам і канфлікт пачаўся.

– Кіроўца Mercedes падрэзаў аўтобус двойчы, – напісаў у рэдакцыю “АвтоГродно” аўтар відэа. – У аўтобусе быў поўны салон пасажыраў. А што адбывалася, на відэа – усё бачна і зразумела.

ral vidoe 01