Ужо некалькі месяцаў на Гараднічанскай не працуе самы стары хостел горада «Hello, Grodno!», які быў адкрыты яшчэ ў 2013 годзе. Уладальнікі распавялі Hrodna.life, што яны не зачыніліся, там проста ідзе рамонт. Ён будзе доўжыцца да пачатку восені.
«Цяпер працы на стадыі завяршэння, але плануем адкрыццё дзесьці ў верасні-кастрычніку, не раней. У нас кардынальна памяняліся нормы, будзе ўсяго 7 спальных месцаў. Гэта ўсё, што мы можам даць», — распавёў уладальнік хостэла Юры.
Восенню 2016 года хостэл «Hello, Grodno!» меў 32 месцы для начлегу.
Сёння ў Гродне працуе шэсць хостэлаў: «Kip Town» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Цэнтр» на Савецкай, «Old bridge» на Суворава,
«Hostel 85» на Новай і «Гасцім» на Маставой. Да канца лета на Ажэшкі плануецца адкрыццё яшчэ аднаго хостэла на 100 месцаў.