У Гродзенскім гарнізоне падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі ваеннай кафедры аператар навучальнага поля атрымаў раненне ў плячо.

Паранены — вайсковец 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, гэта адбылося праз парушэнне мераў бяспекі.

Вайскоўцу аказалі медыцынскую дапамогу, зараз яго жыццю нічога не пагражае.

Па здарэнні прызначаная праверка, вядзецца следства.


Браць у войска ўсіх: таленавітых — у ІТ-роту, слабых здароўем — санітарамі, — старшыня Камітэту салдацкіх маці