Тактыка-спецыяльныя вучэнні па тушэнні пажару і правядзенні ратавальных работ прайшлі ў Гродне 30 ліпеня. Аб’ектамі для адпрацоўкі сталі жылыя кварталы і грамадскія будынкі горада.
«Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць раптоўныя вучэнні па ацэнцы боегатоўнасці ратавальнікаў Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Цэлы дзень выратавальнікам паступаюць заданні, а кіраўніцтва назірае за дзеяннямі супрацоўнікаў «, — распавялі Hrodna.life ў прэс-службе Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.