У Гродне абмежавалі купанне ў двух зонах адпачынку, у трэцяй — забаранілі. Такія меры ўведзены па выніках лабараторных даследаванняў пробаў вады, паведамілі grodnoplustv.by.

На Гарадскім цантральным пляжы і ва ўрочышчы Пышкі забарона тычыцца толькі дзяцей. У зоне адпачынку возера Юбілейнае плаваць забаронена ўсім, у тым ліку і дарослым. Пад забаронай тут і заняткі воднымі відамі спорту.

— Дадзеныя дзеянні звязаныя з пагаршэннем якасці вады па мікрабіялагічных паказчыках. Па мікрабіялагічнай індэксе забруджанасці перавышэнне адзначаецца ў некалькі разоў, таму вынесеныя прадпісанні, — патлумачыла Марына Коршун, урач-гігіеніст Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.