35-гадовы гродзенец падманам забраў у дзвюх жанчын больш за 15 тысяч долараў. Яго маёмасць, у тым ліку квадрацыкл, набыты на чужыя грошы, арыштавалі. Зараз Следчы камітэт шукае іншых ахвяр Ігара Уладзіміравіча Харчанкі, які падазраецца ў махлярстве, здзейсненым паўторна ў буйным памеры.
З заявай аб здзяйсненні злачынства ў органы ўнутраных спраў звярнулася жыхарка Гродна. З лістапада 2018 года па красавік 2019 года, злоўжываючы яе даверам, мужчына выкраў амаль 2300 даляраў ЗША і планшэт коштам 200 даляраў ЗША.
Падобным чынам ён у перыяд са жніўня па лістапад 2014 года выкраў больш за 13 тысяч долараў ЗША яшчэ ў адной жыхаркі Гродна.
— Падазраваны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сталага месца працы не мае. У мэтах забеспячэння кампенсацыі нанесенай ім шкоды і маёмасных спагнанняў накладзены арышт на маёмасць, у тым ліку на квадрацыкл, набыты за выкрадзеныя грошы, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Акрамя высвятлення фактычных абставінаў злачынстваў, следчыя сумесна з аператыўнікамі працягваюць выяўляць грамадзян, якія маглі пацярпець ад дзеянняў падазраванага.
Звяртацца з адпаведнымі заявамі можна па тэлефонах: (8−015) 72−41−39, 72−40−40 або 102.