Дзяржаўтаінспекцыя абвесціла пошук відавочцаў ДТЗ, у якім пацярпеў маленькі хлопчык.
Наезд на дзіця адбыўся 10 ліпеня ў 17:45 на вуліцы Гагарына. Пад аўтамабіль KIA Rio трапіў 10-гадовы хлопчык, які выбег з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.
Як піша autogrodno.by, ён бег па-за пешаходным пераходам, справа налева па ходзе руху аўтамабіля. KIA ехаў з боку Гарнавых.
ДАІ просіць відавочцаў і грамадзян, якім што-небудзь вядома пра абставіны здарэння, патэлефанаваць ва УДАІ УУС на нумар 79−75−45.