Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) не падтрымала прапанову аб забароне продажу тавараў сэканд-хэнд з дапамогай інтэрнэт-гандлю, піша belta.by. З адпаведнай прапановай у МАРГ звярнуўся «Беллегпрам».
«Калі мы правялі грамадскае абмеркаванне гэтага праекта, у МАРГ пасыпалася столькі скаргаў ад людзей, якія гэтымі паслугамі карыстаюцца, — сказаў першы намеснік МАРГ Артур Карповіч. — На стадыі грамадскага абмеркавання мы гэтую думку па забароне рэалізацыі тавараў тыпу сэканд-хэнду праз інтэрнэт-гандаль знялі «. На думку першага намесніка міністра, кожны сам вырашае, што ён купляе.
«І, напэўна, пакуль мы не забяспечым высокі дастатак у насельніцтва, будзе неэтычным забараняць рэалізацыю танных тавараў у краіне», — лічыць ён.
Што датычыцца якасці гэтых тавараў, то «азіяцкім», як іх называюць, крамах МАРГ надае асаблівую ўвагу. «Мы пастаянна іх маніторам, разам з Дзяржстандартам, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў, якое адсочвае рэгістрацыю гэтых прадаўцоў. У выпадку выяўлення парушэнняў, адсутнасці сертыфікатаў на тавары выдаюцца прадпісанні аб забароне іх рэалізацыі ў паказаным краме», — распавёў Артур Карповіч. Гэтая праца, па яго словах, арганізавана з падачы бізнесу.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…