Прадпрымальнік Дзмітрый Яфрэмаў, уладальнік піцэрыі «Форна» па вуліцы 1-й Працоўнай, збіраецца арандаваць участкі на Вялікай Траецкай пад будаўніцтва.
Ён вырашыў пабудаваць адміністрацыйна-гандлёвы будынак на ўчастку паміж будынкамі № 33 і № 39 і № 12 па вуліцы 1-й Працоўнай. Тут размяшчаецца аднапавярховы сядзібны дом, які не ўяўляе гісторыка-культурнай каштоўнасці і захаванне якога не прадугледжана планам забудовы гістарычнага цэнтра Гродна, піша grodnonews.by. Людзям, якія пражываюць у доме, забудоўшчык мае намер выдаць кампенсацыю аж да прадастаўлення ім новага жылля.
У сярэдзіне ўчастка расце шматгадовы дуб, таму новая забудова тут будзе фармавацца вакол дрэва. Будзе праведзена добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі.
На месцы былога падземнага грамадскага туалета па Вялікай Траецкай Дзмітрый Яфрэмаў вырашыў пабудаваць кафэ. Туалет не выкарыстоўваецца некалькі дзясяткаў гадоў. Камунальная служба горада правяла яго абследаванне на прадмет магчымасці капітальнага рамонту і прыйшла да высновы, што рамантаваць яго няма сэнсу.
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…