Гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч занепакоіўся станам могілак Аульс. Ён туды прыязджае на магілы родных і кажа, што ўвесь летні сезон там велізарныя зараслі, якія не косяць. Анатоль адправіў запыт у Спецаўтагаспадарку, каб яны адказалі, як часта і хто павінен касіць.
— Справа ў тым, што некаторыя людзі прыбіраюць, прыязджаюць на магілы — я сам вельмі часта бываю на могілках. Але шмат пахаванняў - ці сваякі ў іншых гарадах жывуць, ці блізкіх людзей няма. І вось я ў бабулі з дзядулем прыбіраю, і трэба яшчэ магілак пяць-шэсць скасіць вакол. Таму што зараслі велізарныя. І такіх участкаў вельмі шмат на могілках, — распавядае Анатоль.
Ён кажа, што сам можа прыбраць магілы. А што рабіць пажылым людзям? У спякоту касіць і так складана, а трэба яшчэ прайсці каля 50 метраў, каб выкінуць скошаную траву. Праўда, на Аульсе ёсць платная паслуга — за пакос травы трэба аддаць 20 рублёў.
Анатоль кажа, што гэтая праблема ўзнікае больш на старой частцы могілак. На новых сектарах іншы грунт, і трава расце менш.
Актывіст адправіў запыт у САГ, каб яму адказалі, ці косяць там траву, колькі на 2019 год было запланавана пакосаў, колькі іх ужо было і хто заказчык работ. «У гэтым годзе адназначна ніхто не касіў. І кожны год такая ж сітуацыя», — кажа Анатоль.
У САГу адказалі, што менавіта яны ажыццяўляюць пакос на ўсіх могілках, у тым ліку і на Аульсе. Але косяць яны толькі ў месцах агульнага карыстання. Гэта прылеглая тэрыторыя, тэрыторыя каля кантэйнерных пляцовак, па перыметры могілак, на ўнутраных газонах і па перыметры сектараў. Пакос адбываецца не часцей за адзін раз у месяц, у гэтым годзе яны ўжо касілі.
Таксама ў САГ звяртаюць увагу, што згодна з пастановай Міністэрства ЖКГ, людзі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання і ўстаноўкі надмагільных пліт, павінны самі сачыць за станам магілы і тэрыторыі вакол яе.
hrodna.life/articles/mogilki-ci-krematoryiy/
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…