Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта высвятліў, што мужчына, два гады значыцца як зніклы без вестак, быў забіты, пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
15 лістапада 2017 года ў органы ўнутраных спраў паступіла заява жыхаркі Слоніма аб знікненні яе 61-гадовага брата, які пайшоў з дому і не вярнуўся.
Мужчыну не знайшлі. Праз дзесяць сутак з моманту падачы заявы аб яго знікненні Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу (п. 2 арт.167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Зніклы доўгі час жыў з сям’ёй за межамі краіны, у Слонім вярнуўся адзін і жыў у доме памерлых бацькоў. З сястрой меў стасункі рэдка, злоўжываў спіртным.
У ліпені 2019 г. была атрымана аператыўная інфармацыя аб магчымым забойстве. Падазрэнні ў яго здзяйсненні ўпалі на 58-гадовага жыхара Слоніма, які кантактаваў са зніклым.
Версія пацверджана. Падазраваны даў паказанні і паведаміў, што забіў мужчыну 9 мая 2017 года ў яго доме, дзе яны разам выпівалі і пасварыліся, пасля чаго закапаў цела ў двары.
Падчас агляду тэрыторыі ў паказаным падазраваным месцы, следчыя і эксперты выявілі закапанае ў зямлі цела чалавека, падобнага па прыкметах са зніклым.
Падазраванага затрымалі, раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Расследаванне працягваецца. Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.