Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 г. № 37, паведамляе pravo.by.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва вызначаны ў памеры Br290,91 (з 1 траўня па 31 ліпеня 2019 г. — Br224,02).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:

  • працаздольнае насельніцтва — Br257,05 (раней — Br249,98);
  • пенсіянеры — Br176,75 (раней — Br171,3);
  • студэнты — Br223,93 (раней — Br216,97);
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br 147,18 (раней — Br 143,09);
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br203,38 (раней — Br197,42);
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br250,19 (раней — Br242,90).

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры:

  • мінімальных працоўных пенсій;
  • сацыяльных пенсій;
  • даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і больш, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне;
  • надбавак да пенсій і павышэнняў пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў;
  • дапамог па догляду за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
  • дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.