Сёння каля 18.00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Воранава — Навіянка ў раёне вёскі Кавалеўшчына аўтамабіль збіў 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным кірунку. Жанчына памерла на месцы здарэння, паведамляе телеграм-канал прэс-сакратара МУС Рэспублікі Беларусь.
Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Для пошуку аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план «Перахоп». На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
На працягу гадзіны пасля ДТЗ на аб’язной дарозе каля Воранава выявілі адшукваемы аўтамабіль: кіроўца кінуў яго на СТО і схаваўся.
Пазней праваахоўнікі знайшлі і меркаванага вінаватага ў аварыі. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар адной з вёсак раёна, у якога меліся прыкметы алкагольнага ап’янення.
Зараз высвятляюцца ўсе акалічнасці трагедыі, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…