У Гродзенскім раёне забілі 61-гадовую жанчыну: падазраецца яе сужыцель

Учора, 21 ліпеня, каля 16.30 у органы ўнутраных спраў паступіла паведамленне аб тым, што ў прыватным доме адной з вёсак Гродзенскага раёна без прыкмет жыцця выяўленая 61-гадовая жанчына, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Пры аглядзе месца здарэння следчыя высветлілі, што смерць жанчыны наступіла ад пашкоджанняў жыццёва важных органаў. Праводзяцца допыты суседзяў і знаёмых забітай, аглядаюцца канфіскаваныя з месца здарэння сляды і рэчавыя доказы. Будзе праведзены шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскіх і крыміналістычных, а таксама вывучэнне ладу жыцця загінулай.

У здзяйсненні злачынства абгрунтавана падазраецца 59-гадовы сужыцель жанчыны. Ён і загінулая раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за нанясенне адзін аднаму цялесных пашкоджанняў, злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Месцазнаходжанне падазраванага невядома. На дадзены момант праводзіцца шэраг следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Расследаванне працягваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025