Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданыя сэрца» пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?
Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і мінус, і велізарны плюс: будзе аданы толькі свайму гаспадару. Здаровы, хутка будзе кастраваны. Для пражывання ў прыватным доме.
+375 298 842 276 (Ірына)
Ні адно фота, на жаль, не можа перадаць усю яго афігеннасць і характар. Гэта неверагодны і прыўкрасны кот. Цалкам чорны, на грудзях некалькі белых валасінак, гладкапоўстны, вельмі прыгожы, натуральная міні-копія пантэры. Яркія, раскосыя, жоўтыя бельмы з пранізлівым позіркам, якім глядзіць прама ў вочы: ён так размаўляе.
Салему 10 месяцаў. Цалкам здаровы (быў на прыёме ў ветэрынара), ходзіць у латок з напаўняльнікам, есць сухі і вільготны корм RC, кастраваны. Вельмі кантактнае дзіця, ласкавы, безумоўна давярае чалавеку. Сядзець кругласутачна на руках ён не будзе, такі ў яго характар. Адказным і адэкватным людзям, пад пашпартныя дадзеныя і дагавор прыёму-перадачы жывёлы.
+375 29 5 896 345 (Наталля)
Дзяўчынка-прыгажуня мае відавочнае падабенства да лайкі, але яна значна мініяцюрней і мае больш нестандартную прыгажосць. Вега — ласкавая, неверагодна кампанейская, з радасцю падзеліцца сваім душэўным цяплом са сваёй новай сям’ёй. Здаровая, разумная, паслухмяная, навучаецца, часам трохі сарамлівая. Вега спакойна ездзіць у машыне.
Гэтай прыгажосці каля 1,5 гадоў, невялікага памеру (14 кг), мадэльнага целаскладу. У ежы непераборлівая. Стэрылізавана і прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў. Сваімі бурштынавымі вачаняткамі Вега зазірае прама ў душу з адным пытаннем: «Можа ты — мой чалавек, які падорыць так неабходнае мне пачуццё быць любімым сабакам?»
Наконт прыгажуні Вегі званіце +375 298 842 276 (Ірына)
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…