У Гродне гэтым летам адкрыюцца тры крамы «Дабраном». Глядзіце, дзе іх шукаць, піша primepress.by.

23 ліпеня адкрыецца крама «Дабраном» фармату «каля дома» ў Гродне па адрасе: вул. Таўлая, 30. Агульная плошча магазіна — 114,6 кв м, гандлёвая плошча — 64,5 кв м.

На канец ліпеня — пачатак жніўня кампанія запланавала адкрыццё яшчэ адной крамы фармату «каля дома». Яна размесціцца па адрасе: вул. Паўднёвая, 7а. Агульная плошча магазіна — 200 кв м, гандлёвая плошча — 97 кв м.

Прадстаўнік кампаніі таксама паведаміў, што 16 жніўня ў Гродне па адрасе: вул. Суворава, 123 адкрыецца супермаркет «Дабраном». Гандлёвая плошча гэтай крамы — 520,7 кв м, агульная плошча — 908,2 кв м.

ЗАТ «Доброном» заснавана ў 2009 годзе, асноўны напрамак дзейнасці - гандаль у невялікіх крамах крокавай даступнасці. Сетка прадстаўлена дыскаўнтэрамі «Капеечка» і крамамі «Доброном» і аб’ядноўвае больш за 300 крам.