На сайце юбілейнага фестывалю хмелю, соладу і вады LIDBEER 15 ліпеня стартаваў адбор удзельнікаў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамёствы», «забавы», у якім могуць прыняць удзел усе беларусы.
LIDBEER — адзіны інтэрактыўны фестываль у Беларусі. Штогод арганізатары даюць магчымасць усім жадаючым прыняць удзел у стварэнні аднаго з буйнейшых open-air.
Як галасаваць
Галасаванне будзе праходзіць анлайн на сайце lidbeer.by у раздзеле «Галасаваць» з 15 ліпеня па 4 жніўня. Пры пераходзе на сайт з’явіцца вакно, дзе неабодна ўвесці нумар свайго тэлефона. З дапамогай атрыманага па sms 13-значнага кода вы зможаце аддаць голас за лепшага, на вашу думку, прэтэндэнта на ўдзел у LIDBEER-2019. 1 код дае магчымасць прагаласаваць чатыры разы.
Пры гэтым галасы паміж катэгорыямі можна размяркоўваць па уласным жаданні. Напрыклад, 1 голас за «фудкорт», 3 галасы за «малую сцэну»; ці 2 галасы за «рамёствы», 2 галасы за «забавы»; ці 4 галасы за адну катэгорыю і г. д.
З кожным годам цікавасць да малой сцэны LIDBEER прыкметна расце. Сёлета за права выступіць на фестывалі будуць змагацца 72 музычныя гурты. Гэта амаль утрая больш, чым у папярэднія гады.
Малая сцэна фестывалю — выдатная платформа для старту музычнай кар’еры. Ён дае магчымасць маладым музыкантам заявіць пра сябе і выступіць перад шматтысячнай публікай. У розныя гады на малой сцэне LIDBEER выступалі вядомыя сёння гурты NaviBand, NIZKIZ, «Мутнаевока», «ЧуVство Полета»,
Yellow Arc 6.
На малой сцэне фестывалю выступяць пяць гуртоў, якія апынуцца ў топе галасавання. Пераможца музычнага адбору адкрые гала-канцэрт 2020 года, на сцэне якога заўсёды выступаюць легендарныя гурты.
Сёлета фестывалю LIDBEER спаўняецца 5 гадоў. Кожны год людзі з усёй краіны прыязджаюць, каб адчуць сапраўдны драйв і атрымаць асалоду ад вольнай атмасферы. 7 верасня на цэнтральнай пляцоўцы open-air — галоўнай сцэне — выступяць гурты з Беларусі, Украіны і Расіі Artic Yellow 6, «Молчат дома»,
Akute, папулярныя поп-панкі «АГОНЬ», «Элджей» і культавыя «СПЛИН» и «ЧАЙФ».
LIDBEER — зробім гучна!
Уваход на фестываль вольны. Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта — 29 BYN.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…