Палякі хочуць авіярэйс Гродна-Варшава

Палякі хочуць адкрыць рэгулярны авіярэйс Гродна — Варшава. Пра гэта распавёў намеснік міністра МЗС Рэспублікі Польшча Марцін Пшыдач на візіце ў Гродна, піша rgazeta.by.

Польскі дыпламат падкрэсліў, што грамадзяне Польшчы жадаюць, каб маршрутаў да Гродна стала больш. Гродзенскія ўлады пацвердзілі магчымасць падобнага авіярэйсу пасля прыходу ў Абухоўскі аэрапорт лаўкостэраў. Сёння вядуцца актыўныя перамовы з прадстаўнікамі бюджэтных авіякампаній Венгрыі, Ірландыі і Польшчы. Мяркуецца, што лаўкостэр арганізуе рэгулярныя рэйсы па запатрабаваных напрамках. Нагадаем, што сёння з абухаўскага аэрапорта рэгулярныя рэйсы ажыццяўляюцца ў Калінінград. У адпускны сезон чартары лятаюць у Егіпет, Балгарыю, Турцыю, Туніс і Чарнагорыю.

Сёння Гродна з польскімі гарадамі звязваюць чыгуначныя і аўтобусныя зносіны. Курсуе цягнік «Гродна — Кракаў» з прыпынкамі ў Беластоку і Варшаве. Час у шляху да канчатковага прыпынку складае 9,5 гадзін. Чыгуначны маршрут адкрылі ў верасні 2016 года. Дзякуючы рэгулярным аўтобусным рэйсам з Гродна можна дабрацца да Беластока, Варшавы і Лодзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025