Незвычайную знаходку выявілі будаўнікі 16 ліпеня на вуліцы Віленскай. Пачак ад папярос, прысвечаны 20-годдзю вызвалення Гродна, знайшлі пры разборкі печы.
«Знаходка зацікавіла, пачалі разглядаць і ўбачылі, што гэта гродзенская фабрыка выпускала такія папяросы», — распавёў адзін з будаўнікоў.
Цікава, што пачак знайшлі ў 75-годдзе вызвалення Гродна ад нямецкай акупацыі.
Прынята лічыць, што менавіта 16 ліпеня 1944 года падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» часткі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна. Праўда, левабярэжную частку горада немцы пакінулі толькі праз 8 дзён.