Учора чарговы раз здзейснілі наезд на дзіця, якое выбегла з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, паведамляе ДАІ Гродна.
Каля 20 гадзін вечара жанчына на «Нісане» рухалася па дваровай тэрыторыі праспекта Кляцкова. Раптам з левага боку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на праезную частку выбегла 7-гадовая дзяўчынка. Удар прыйшоўся па цэнтры аўтамабіля, пасля чаго непаўнагадовую адкінула на газон.
На месца здарэння была выклікана хуткая дапамога, якая даставіла пацярпелую ў бальніцу. Там яе з драпінамі і ўдарам тканін правага сцягна адпусцілі дадому.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.