Гродзенскім аматарам гульняў-квэстаў каманда з чатырох аўтараў прапануе ў бліжэйшыя выходныя 19 ліпеня на дамене Grodno.en.cx прыняць удзел ў новым праекце. Гульня мае назву «Non-Stop Game» — «Гісторыя аднаго злачынства». Яна прызначана для гульцаў, што маюць толькі пачатковы ўзровень, піша r**yja.com.

— Плануем правесці гульню новага фармату, разлічаную на навічкоў, якія хочуць правесці час у кампаніі сяброў. Альтэрнатыва барам, рэстаранам і іншым забаўляльным установам. Спадзяёмся, што ўсё будзе вельмі весела. Плануем шмат лёгкіх лагічных задач, якія змогуць выканаць нават школьнікі, — распавядае адзін з аўтараў Раман «Troller» Алешка.

Падчас гульні ўдзельнікаў чакаюць таксама розныя рэбусы ды фотазаданні, пошук кодавых надпісаў на ўзроўнях ды займальныя міні-квэсты ў цікавых месцах горада.