Як паведамілі ў «Рамбудаўтадар», мост па вуліцы Паповіча будзе рамантавацца па тэхналогіі, прымененай падчас рамонту Румлёўскага маста. Абследаванне маста беларускімі навукоўцамі з БелдарНДІ і заключэнне па яго капітальным рамонце амаль гатова, піша grodnonews.by.
Некалькі складаней будзе замяніць дэфармацыйныя швы на Старым мосце ў цэнтры Гродна.
— Дэфармацыйныя швы заменім на новыя канструкцыі, якія выкладзеныя на пуцеправодзе паўночна-ўсходняга ўчастка аб’язной дарогі вакол гістарычнага цэнтра Гродна каля чыгуначнага вакзала, — удакладніў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. — Першае шво будзе заменена ўжо ў гэтым годзе без закрыцця руху транспарту, але з абмежаваннем руху на асобных участках маста да двух палос.
Працы на мосце па вуліцы Паповіча плануецца пачаць у другой палове ліпеня.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…