Гродзенскі праект «Кропка К», які стаў пераможцам «Басовішча» ў 2015-м годзе, рыхтуе новы альбом. Ён выйдзе ў свет восенню 2019. Папярэдні альбом з’явіўся пяць гадоў таму, піша r**yja.com.
Назву новага альбома лідар гурта Яўген Кучмейна пакуль трымае ў таямніцы:
— Праца ўжо практычна скончана. Я кажу толькі пра запіс музыкі, усе партыі запісаў, больш-менш гэта звёў, засталося заняцца мастэрынгам. У сярэдзіне восені выдадзім гэты матэрыял. Лічу, што гэта мой лепшы матэрыял — гэта адзінаццаць трэкаў, лонгплэй, 40 хвілін матэрыялу. Назву пакуль што не скажу, няхай мой сябар спачатку вокладку намалюе.
Яўген Кучмейна працаваў над альбомам практычна самастойна. Пасля выхаду альбом з’явіцца на кружэлках, а таксама яго можна будзе спампаваць і паслухаць у інтэрнэце.