У Гродне з’явіцца новая веласіпедная дарожка. Па ёй можна будзе дабрацца да возера Юбілейнага. Пачатак маршруту — каля будынка ААТ «Гроднажылбуд» на вуліцы Суворава. Даўжыня веладарожкі - каля 5 кіламетраў. Для зручнасці веласіпедыстаў на тэрыторыі, прылеглай да возера, з’явіцца велапаркінг, піша grodnonews.by.
Таксама асаблівая ўвага цяпер засяроджана на будаўніцтве новага веламаршрута, які звяжа два гарады — Гродна і Саколку. Яго агульная даўжыня складзе каля 59 кіламетраў. Будаўніцтва вядзецца ў межах рэалізацыі трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза».
Важны складнік камфорту веласіпедыстаў - наяўнасць нізкіх бардзюраў, перад якімі можна не спешвацца. Работа па адаптацыі гарадскога асяроддзя для ўладальнікаў двухколавага транспарту ідзе ўжо не першы год.
— Зацверджаны план па развіцці веласіпеднага руху ў Гродне на 2018−2020 гады. У мінулым годзе былі паніжаны бардзюры на многіх вуліцах горада, у гэтым годзе такія работы запланаваны ў мікрараёне Дзевятоўка на вуліцах Курчатава, Дубко, Брыкеля, Ліможа, Малышчынскай. Не застанецца па-за ўвагай і мікрараён Вішнявец. Аналіз вышыні бардзюра там плануецца правесці гэтым летам, пасля чаго будзе складзены дэталёвы спіс праблемных участкаў. Веласіпеднымі паркоўкамі будуць абсталяваны гарадскія пляжы. Акрамя гэтага, запланавана будаўніцтва велагаражэй для захоўвання ровараў на прыдамавых тэрыторыях на вуліцах Камарова, 32, Вольгі Соламавай, 66, Багуцкага, 10, — распавёў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.
У лесапарку Пышкі абновяць маркіроўкі веласіпедных маршрутаў «Мелавыя горы» і «Сцежка здароўя», усталююць спецыяльныя папераджальныя таблічкі для пешаходаў і веласіпедыстаў, каб выключыць спрэчкі паміж імі. Па гэтым пытанні паступае найбольшая колькасць зваротаў у гарвыканкам.
Пра папулярнасць ровара як сродку руху кажа і павялічэнне колькасці парковак для іх. Для параўнання, у 2013 годзе па ўсім горадзе было 60 велапарковак, у 2019 іх ужо больш за 300. Але супрацоўнікі міліцыі настойліва рэкамендуюць не пакідаць ровар без спецыяльнага замка. Крадзяжы двухколавага транспарту не рэдкія.
Дарэчы, для таго, каб не несці ровар дадому на начлег, жыхары некаторых дамоў у Гродне усталёўваюць у пад’ездзе камеры відэаназірання, якія пры выпадку зафіксуюць парушальніка. Можна выкарыстаць і найноўшыя тэхналогіі, напрыклад, нанесці на ровар спецыяльную нябачную маркіроўку. Яна ў выпадку крадзяжу дапаможа даказаць, што ровар належыць менавіта вам.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…