Праз два гады пасля выпуску фільтр для састрарвання людзей «Face App» зноў выйшаў у топ App Store. Hrodna.life вырашыў не адставаць ад трэндаў і паглядзеў, як знакамітыя гродзенцы і гродненкі могуць выглядаць у старасці.
Палітыкі, мільянеры, блогеры і не толькі
Пачнем са старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя. Калі ўявіць, што старшынёй выканкама можна стаць ва ўзросце гадоў 30−35, выглядаў бы наш кіраўнік прыкладна так.

Калі Мечыслаў Гой працягне сваю палітычную кар’еру і раптам стане не проста кіраўніком гарвыканкама, а ўсёй краіны, у кожным кабінеце будзе вясець такі партрэт.

А гэта мільянер Алег Зухавіцкі ў старасці.

Танцоўшчыцу Волю Лета час так сама не пашкадуе.

Як і яе калегу па цэху Насцю Флорыда.

Першы гродзенскі блогер Вадзімаці працягне бясплатна харчавацца ў такім выглядзе.

Па версіі FaceApp наш Вадзімаці раней быў падобны да Бібера. І тут дадатак не ўгадаў: у юнацтве блогер выглядаў інакш.

Вось «бізнесмен нумар 1» Станіслаў Сямашка. Магчыма, у часы калі ён будзе так выглядаць, то ўжо накопіць на Мазэраці.

Былы вядоўца Радыё Гродна Дзмітрый Чэкан будзе модным дзедам.

Зорка рэаліці-шоў «Дом-2» Анастасія Балінска.

Гродзенскі бард Віктар Шалкевіч будзе мець вельмі мілыя зморшчыны. Некаму ў рэдакцыі ён падаўся падобным да Мечыслава Грыба.

Закрывае нашу падборку алімпійскі чампіён Іван Ціхан.



