У выхадныя ДАІ затрымала 173 п’яных кіроўцы. Пра гэта ў Telegram-канале праінфармавала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.
«Выхадныя скончыліся, аднак інфармацыя аб стане дарожнай бяспекі пакідае жадаць лепшага. Кіраваць транспартнымі сродкамі ў п’яным выглядзе дазволілі сабе 173 грамадзяніна. Радуе адно — ніхто не пацярпеў. Статыстыку „п'яных рулёў“ папоўнілі двое праваахоўнікаў, якія знаходзіліся па-за службай», — напісала Вольга Чамаданава.
У паведамленні адзначаецца, што ініцыятывай МУС з’яўляецца ўзмацненне пакарання для нецвярозых кіроўцаў, а таксама павелічэнне штрафаў у залежнасці ад градацыі стану алкагольнага ап’янення.