У Гродне прэзентавалі кнігу пра Давыда Гарадзенскага

Кнігу «Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда» напісаў Мікалай Малішэўскі і прэзентаваў яе ў Гродне 10 ліпеня. Яна адрасавана шырокаму колу чытачоў і раскрывае паходжанне, біяграфію і гібель Давыда Гарадзенскага.

Кніга выйшла накладам 90 асобнікаў у выдавецтве «ЮрСаПрынт». Там жа можна купіць кнігу.

— Давыд Гарадзенскі цяпер вядомы ўсім гродненсцам і шматлікім беларусам. Ёсць шэраг публікацый аб ім у асноўным у артыкулах, у энцыклапедыях. І ў той жа час ні адной кнігі, на жаль, прысвечанай гэтаму чалавеку, не было ні ў дасавецкі, ні ў савецкі, ні ў постсавецкі час, — тлумачыць жаданне напісаць кнігу аўтар. — Фармальна лічылася, што вельмі мала крыніц. Але крыніц даволі шмат.

Мікалай Малішэўскі выкарыстаў больш за 70 крыніц, у асноўным еўрапейскіх. У тым ліку і дакументы з часу героя. Напрыклад, ліст князь Мазавецкі са скаргамі на Давыда Гарадзенскага Папе Рымскаму, які быў напісаны ў 1324 годзе — за два гады да гібелі палкаводца.

Аўтар кажа, што ёсць некаторыя сведчанні, хоць і сумнеўныя, што ў Давыда Гарадзенскага засталіся нашчадкі - па меншай меры, адзін сын. Хоць лічыцца, што яго дзяцей забілі крыжакі.

Плануецца перавыданне кнігі, у якім будуць крыніцы, спасылкі, заўвагі, яшчэ адзін падзел, дакументы і ілюстрацыі.

Давыд Гарадзенскі (1289−1326) — дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя літоўскага Гедыміна, каштэлян гродзенскі. Ні разу не меў паразы ў бітвах з крыжакамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025