Кінапрагляд першых серый «Чарнобыля» па-беларуску прайшоў у рэдакцыі 12 ліпеня. Традыцыйна, гасцям прапанавалі прынесці свае кубкі, каб не выкарыстоўваць аднаразовыя і не ствараць смецця, якое не перапрацоўваецца. Удзельнікі прагляду расказалі Hrodna.life, як ставяцца да такой прапановы.

„Чарнобыль” па-беларуску паглядзелі ў рэдакцыі Hrodna.life. Глядзіце,  якія кубачкамі прынеслі госці, каб не выкарыстоўваць аднаразовыя

Ягор Коткін прыйшоў на прагляд не толькі з кубачкам. Ён прынёс цэлы кошык духмяных зёлак і запараную гарбату ў тэрмасе.

„Чарнобыль” па-беларуску паглядзелі ў рэдакцыі Hrodna.life. Глядзіце,  якія кубачкамі прынеслі госці, каб не выкарыстоўваць аднаразовыя

«Прыйшоў пачаставаць сяброў зёлкавай гарбатай, а таксама прынёс травы. Я працую на фермерскай гаспадарцы, дзе мы вырошчваем арганічныя лекавыя расліны. Кубак — гэта мой хатні. З яго дома чай п’ю. Ён маленькі, зручны. Звычайна кубак з сабой не нашу, бо няма калі заходзіць некуды, каб проста папіць чаю, шмат часу ідзе на працу. Але калі прапанавалі прыйсці з кубкам, выраўыў паспрабаваць».

Сяргей Саковіч — даўні сябра рэдакцыі і адзін з самых сталых падпісчыкаў выдання. На прагляд ён прыйшоў з фірмовым кубкам Hrodna.life выпуску 2017 года [нават у нас такіх ужо няма — рэд.]

„Чарнобыль” па-беларуску паглядзелі ў рэдакцыі Hrodna.life. Глядзіце,  якія кубачкамі прынеслі госці, каб не выкарыстоўваць аднаразовыя


Праект заслугоўвае, каб з ім гуляць «па часныку». Навошта падпісчыкі падтрымліваюць Hrodna.life?


«Гэты кубак атрымаў калісці ад Hrodna.life за падпіску на „Талацэ“. Вырашыў, што будзе вельмі сімвалічна прыйсці на паказ фільма менавіта з ім. Палічыў, што гэта можа быць цікава». Для Сяргея гэта першы досвед узяць кубак з сабой на імпрэзу.

Аляксандра Шаўцова кажа, што экасяброўскія звычкі сталі часткаю жыцця не так даўно. Толькі ад часу, калі ў горадзе ўвялі сістэму раздзельнага збору смецця. Сталі дома сартаваць смецце і пабачылі, колькі аднаразовага пластыку утвараецца кожны дзень.

„Чарнобыль” па-беларуску паглядзелі ў рэдакцыі Hrodna.life. Глядзіце,  якія кубачкамі прынеслі госці, каб не выкарыстоўваць аднаразовыя

«Тады у нас у ва ўсіх з’явіліся такія кубкі і палатняныя торбы, каб хадзіць у краму. Зараз калі п’ю каву ў горадзе, то не бяру на вынас у папяровым кубачку. Прашу наліць у мой, ці п’ю на месцы. Мая сястра жыве ў Мінску і даўно цікавіцца тэмай беражнага стаўлення да прыроды і асэнсаванага спажывання. Зараз і мы ў Гродне маем магчымасць быць больш экасяброўскімі ў штодзённым жыцці».

Сартуй смецце гуляючы. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life